Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні | |
---|---|
Міжнародная назва | The Scientific and Practical Centre for Foodstuffs of National Academy of Sciences of Belarus |
Дата заснавання | 1932 |
Год рэарганізацыі | 2006 |
Тып | рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства |
Генеральны дырэктар | Аляксей Віктаравіч Мелешчэня |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220049, г. Мінск, вул. Казлова, 9. |
Сайт | new.belproduct.com |
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні створаны на базе Беларускага навукова-доследнага інстытута харчовых прадуктаў, навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БЕЛНІКЦІММП", рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Інжынерна-тэхнічны цэнтр "Семплодагароднінапраект", даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Марыз" і даччынага унітарнага вытворчага прадпрыемства "Тэхнапрод" у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 года.
Асноўная мэта дзейнасці цэнтра - канцэнтрацыя навуковых даследаванняў на вырашэнні актуальных задач па стварэнню новых канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання для розных груп насельніцтва, распрацоўка новых тэхналогій і праектаў.
Штат Цэнтра складаецца з 153 супрацоўнікаў, у тым ліку 1 доктара навук, які з'яўляецца член-карэспандэнтам НАН Беларусі, і 28 кандыдатаў навук.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Навукова-даследчыя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел кандытарскай і маслатлушчавай прадукцыі
- Аддзел тэхналогій алкагольнай і безалкагольнай прадукцыі
- Аддзел тэхналогіі прадукцыі з корнеклубняплодаў і новай тэхнікі
- Аддзел сертыфікацыі, метралогіі і сістэм якасці
- Аддзел тэхналогій кансервавання харчовых прадуктаў
- Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі
- Аддзел харчавання
- Рэспубліканскі кантрольна-выпрабавальны комплекс па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання
- Доследная вытворчасць (Мар’іна Горка)
Дачынныя прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут мяса-малочнай прамысловасці
- Дзяржаўнае прадпрыемства "Белтэхнахлеб"